У Гродне выдалі фотакнігу прысвечаную культаваму ДК Грэка — пакуль у адзінкавым экзэмпляры

Фатограф Яўген Кандратовіч, які вясной падрыхтаваў выставу, прысвечаную андэграўнднай пляцоўцы ДК імя Грэка, зараз прапануе набыць фотакнігу «ДК імя Грэка: памятныя фота на памяць». Туды ўвайшло 70 фота на 64-х старонках, «зараджаныя на настальгічныя ўспаміны», як кажа аўтар.

Кніга мае фармат 19×13 см і цвёрдую заламінаваную вокладку. Унутраны блок надрукаваны на мелаванай паперы. Пакуль кніга існуе ў адзінкавым экзэмпляры, але яе можа замовіць у Цэнтры Друку «НОТИС» кожны жадаючы. Цана — 36 рублёў.


ДК імя Грэка — культавае для Гродна месца, дзе на энтузіазме музыкаў праводзіліся андэграўндныя канцэрты. Яго стварыў у 2008 годзе гурт «Твой Город». Месца перастала існаваць у 2012 годзе, калі будынак, дзе знаходзілася рэпетыцыйныя кропка, знеслі для будаўніцтва дарожнай развязкі.


[irp posts="18 738″ name=""ДК імя Грэка: фота на памяць". У бары «Карыца» адкрыецца выстава Яўгена Кандратовіча"]

ДК Грэка ўзгадвае Яўген Нікіцін, лідар гурта «Прощай, привычка»:

— У кожнага горада ёсць свая гарадская рок-легенда. З часам ДК Грэка стала менавіта такім месцам. Хачу адразу абмовіцца, што такія клубныя легенды былі і да існавання ДК Грэка — гэта Клетка-1, Клетка-2. Спадзяюся, у будучыні з’явіцца месца, пра якое будзе пісаць наступнае пакаленне. Такія месцы атрымліваюць статус легенды праз нейкі час, як правіла, пасля знікнення. Час расставіў ўсе кропкі над «і» і мы цяпер маем пустку, якая засталася ў нашых сэрцах.

У мяне быў невялікі рок-н-рольны перапынак, які шчасліва скончыўся маім уваходжаннем у склад гурта «Любимая вредная привычка». На той момант нашаму гурту патрэбен быў музычны дом і ён з’явіўся ў выглядзе ДК Грэка. Напачатку там праходзілі рэпетыцыі, а затым ДК ператварылася ў пляцоўку для правядзення канцэртаў.

На той момант мяне вельмі моцна штарміла ад ідэй, мы з «ЛВП» проста фантанавалі музычным матэрыялам. Я адчуваў, як каманда набірае абароты, і ўсе, хто былі ў ДК, гэта бачылі і вельмі нам дапамагалі. ДК для нас стаў адпраўной кропкай, калі мы не маглі ўжо дыхаць па-іншаму. Энергетычна гэта месца мела магніт і гэта выяўлялася ў тым, што ты туды мог прыйсці не па нейкай прычыне, а проста так.

Стылістычныя рамкі там папросту не існавалі. Гэта было закладам здаровай атмасферы і прыязных адносін, якія ўсё хлопцы захавалі да гэтага часу. Адзінай умовай для правядзення канцэрта была наяўнасць электрычнасці ў разетках, добры настрой у выступоўцаў і такі ж настрой у слухачоў. Гэта была ідэальная форма дэмакратычнага грамадства, у якім усё вырашалася шляхам галасавання і разумнага размеркавання роляў ва ўсіх сферах дзейнасці.

Гісторыя з закрыццём была вялацякучым працэсам, перыядычны ўсплывала інфармацыя аб розных датах, але пытанне было ўжо вырашана. Проста ў паралельным свеце для кагосьці гэта проста будынак, які павінен быць знесены. Сказаць, што было балюча — гэта значыць нічога не сказаць, нам больш не было дзе спяваць. Было б класна, калі б які-небудзь скульптар паставіў там невялікі мемарыяльчык.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024