Квіткі на open-air LIDBEER схавалі ў Гродне. І ужо знайшлі!

Да фестывалю LIDBEER засталося два тыдні. Арганізатары сумесна з афішай «Тут.бай» па ўсёй краіне праводзяць квэст «Шукай LIDBEER». Ва ўсіх абласных гарадах і, вядома, у Лідзе, былі схаваныя запрашальныя білеты на гала-канцэрт фестывалю з удзелам адных з лепшых гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля пристрастия», «Крамбамбулі», Lumen, а закрываць вечар будзе «Акіян Эльзы».

Сёння «Шукай LIDBEER» праходзіў у Гродне. Арганізатары схавалі квіткі ў адным з вядомых месцаў горада, і кожны жадаючы мог іх знайсці па падказцы на старонцы фестывалю. У Мінску схаваныя квіткі былі знойдзеныя за гадзіну, у Гродне іх знайшлі яшчэ хутчэй.

Пераможцам квэсту конкурса стала Ганна Юргенсон.

Фестываль LIDBEER пройдзе ў Лідзе ў трэці раз. У гэтым годзе будзе працаваць самы вялікі фудкорт за ўсю гісторыю фестывалю — у Ліду з’едзецца стрытфуд з усёй краіны. Гасцей мерапрыемства чакае мноства забаў і інтэрактыву, кірмаш рамеснікаў, а таксама выступленні маладых беларускіх гуртоў, якія выбралі госці свята. Увечары на галоўнай сцэне адбудзецца вялікі гала-канцэрт з удзелам «Петли пристрастия», «Крамбамбулі», Lumen і «Акіяна Эльзы».
Шукай LIDBEER! Давай Зробім гучна!
Уваход на фестываль бясплатны.
Кошт квіткоў на гала-канцэрт LIDBEER: 10 рублёў. З 1 верасня — 15 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024