Спадчына

Турыстычны маршрут для кінаманаў у Гродне пазначаць малюнкамі на сценах, крылатымі фразамі і знакавымі прадметамі з фільмаў

Унікальны маршрут па Гродне не проста правядзе турыстаў па месцах, дзе адбываліся здымкі вядомых кінастужак. Ён дазволіць успомніць самыя яркія моманты гэтых фільмаў. Канцэпцыю зараз распрацоўваюць спецыялісты, піша «Гродзенская праўда».

— У розных месцах здымак можна будзе ўбачыць прадметы з фільма. Такім, напрыклад, з’яўляецца стары калодзеж з усімі любімай камедыі «Белыя Росы». У іншых з’явіцца малюнак на сцяне будынка, на якім нібы ажыве кадр з фільма. Некаторыя месцы здымак пазначым таксама крылатай фразай з фільма, якая атрымала шырокую вядомасць, — расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

У маршрут увойдзе і створаная кінаалея, на якой у адным месцы можна даведацца аб кінематаграфічнай гісторыі горада. У Гродне жадаючыя таксама змогуць неўзабаве наведаць экспазіцыю аб кінагісторыі горада ў яго найстарэйшым кінатэатры «Чырвоная зорка».

Толькі паводле папярэдніх падлікаў, на вуліцах Гродна і ў наваколлі было знята больш за 50 фільмаў. Дзякуючы чарадзе кінастужак, многія з якіх сталі класікай, горад нават сталі называць «беларускім Галівудам». У ліку найбольш вядомых «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га «, «Сляды апосталаў». Многія жыхары рэгіёну розных пакаленняў памятаюць пра свой удзел у здымках гэтых і іншых кінастужак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024