Горад

«Мы зробім лепшы гатэль Гродзеншчыны». Кітайскі інвестар пра рэканструкцыю гасцініцы «Гродна»

Работы па рэканструкцыі былой гасцініцы «Гродна» плануецца пачаць да канца 2017 года. Пра гэта Hrodna.life распавёў містэр Фонг — прадстаўнік Гандлёва-прамысловай карпарацыі «Цюань Шэн» з правінцыі Ганьсу. Менавіта гэтая кітайская кампанія ў 2016 годзе выкупіла старую гасцініцу.

Гасцініцу «Гродна» прадалі з аўкцыёну за 3 млн долараў. Абноўлены аб’ект кітайцы плануюць запусціць у сакавіку 2020.

«Праект ужо гатовы, экспертыза дала дабро. Рэканструкцыя гасцініцы пачнецца ў 2017 годзе і будзе доўжыцца прыблізна 2−3 года, — распавядае спадар Фонг. — У будучыні яна будзе мець чатыры зоркі. Мы ведаем, што ў Гродне ўжо ёсць добрыя гасцініцы і новыя яшчэ з’явяцца бліжэйшым часам, але мы гатовыя да такой канкурэнцыі. Плануем у Гродзенскай вобласці зрабіць не толькі самы вялікі, але і самы лепшы гатэль».

Кітайская гасцініца ў Гродне, якая будзе адносіцца да сеткі гатэляў Echeng, будзе складацца з гасцінічнага комплексу і рэстарана. Таксама там з’явяцца офісы, канферэнц і трэнажорная залы. Большую частку супрацоўнікаў складуць беларусы, але не выключана, што там будуць працаваць і кітайцы.

«Нам падабаецца Беларусь, але кітайскіх інвестараў у гэтай краіне пакуль яшчэ мала і яны ўкладваюць сюды невялікія сродкі. У іншыя ж краіны значна больш. Асноўная прычына гэтага — законы і падаткі Беларусі. З гэтым мы яшчэ не вельмі пазнаёміліся. А так мы гатовыя заклікаць іншых бізнесменаў як у Гродна, так і ў Беларусь агулам. Але для многіх важна не толькі ўкладаць грошы ў бізнес, але і атрымліваць ад гэтага прыбытак. Беларусь прыцягвае тым, што яна вельмі добрая і вельмі бяспечная. I калі тут будзе менш падаткаў і будуць лепш законы для развіцця бізнесу, то гэта прыцягне сюды больш інвестараў», — дадаў містэр Фонг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024