«Аляксандр Лукашэнка пакуль у бутонах». Выстава гладыёлусаў адкрылася ў Гродне

«Сёлетняя выстава самая багатая — 150 сартоў гладыёлусаў, — прадстаўляла свае кветкі наведвальнікам Ала Квяткоўская. — У гэтым годзе жнівень выдаўся гарачым, таму адначасова заквітнелі і раннія, і познія гладыёлусы». Усяго калекцыя сям'і налічвае 370 сартоў гэтых кветак. Два дні, 17 і 18 жніўня, іх можна пабачыць у Гродне ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка.

Асаблівасцю выставы Ала Квяткоўская назвала вялікую колькасць навінак — больш за 70: «Некаторых відаў няма больш ні ў каго з беларускіх калекцыянераў». Цікавымі для аматараў гладыёлусаў будуць і сарты-мініяцюры. Іх у сёлетняй калекцыі дзесяць.

Большасць кветак — беларускай, расійскай і прыбалтыўскай селекцыі. Тут можна пабачыць «Пылаючы бархат», «Зачараваную Вольгу», «Памяць Талькова», «Шарманку» і нават «Аляксандра Лукашэнка». Праўда, кветкі гэтага сорта квітнеюць пазней, а пакуль што стаяць у бутонах. «Пад канец выставы абавязкова раскрыецца», — абяцае гаспадыня.

Паводле Алы Квяткоўскай, гладыёлусы даюць магчымасць не перастаць радавацца жыццю. «Бывае, кепскі настрой, то думаю, што не буду больш вырошчваць кветкі, бо цяжка. Але калі яны расцвітаюць, ізноў разумею, што адмовіцца ад іх немагчыма. "

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024