Славацкая дэлегацыя на чале з мэрам горада Жыліна Ігарам Хома два дні гасцявала ў Гродне. За гэты час іх пазнаёмілі з горадам і рознымі ўстановамі, таксама адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Гродна і вобласці. Са свайго боку славакі прывезлі ў Беларусь не толькі цікавыя ідэі супрацоўніцтва, але і выставу трох вядомых фатографаў з Жыліны, якую размясцілі ў кірсе.
У маі 2017 года паміж Гродна і Жылінай была падпісаная дамова аб усталяванні міжрэгіянальных сувязяў. Да гэтага Гродзенская вобласць была звязана Дагаворам аб сацыяльна-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Жылінскім краем. Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем ужо ездзіла ў Жыліну для знаёмства. А зараз славакі прыязджалі ў Гродна.
У першы дзень госці азнаёміліся з адукацыйным і турыстычным патэнцыялам горада, ім прэзентавалі магчымасці бязвізавага рэжыму. У другі дзень славацкую дэлегацыю прынялі ў сябе кіраўнікі горада і вобласці. А вечарам гэтага ж дня ў Лютэранскай кірсе адкрылася выстаўка жылінскіх фатографаў. Там жа прайшоў канцэрт арганнай музыкі славацкага арганіста Марыяна Мушкі.«Гродна нам падабаецца і мы рады супрацоўніцтву з гэтым горадам. Каб гродзенцы мелі больш уяўлення аб славацкай Жыліне, мы прывезлі з сабой выставу пра наш горад, — распавядае Ігар Хома. — Гэта фотаздымкі з жыцця звычайных людзей і з розных месцаў нашага горада. Аўтары гэтых фатаграфій — тры вядомыя фатографы Жыліны.
Выстава гэта пачатак нашага супрацоўнiцтва з Гродна. У нашых гарадоў толькі ўсё пачынаецца, бо тры месяцы таму з мэрам Гродна мы падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах. Будзем наладжваць сувязь у галіне культуры, спорту і турызму, у эканамічнай і адукацыйнай сферах. Бліжэйшая задача — прывезці ў Гродна славацкіх бізнесменаў і прадпрымальнікаў на выставу Еўрарэгіён «Нёман».
Акрамя мэра горада Жыліна Ігара Хома ў славацкую дэлегацыю ў Гродне ўваходзіў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мiгаш. Яшчэ раней дыпламат заяўляў, што Славакія гатовая інвеставаць у Беларусі ў сферы энергетыкі і абыходжання з адходамі. Таксама славакаў цiкавiць беларуская сельская гаспадарка.
На сённяшнi дзень са Славакіяй супрацоўнічаюць гродзенскiя прадпрыемствы «Гродна Азот», «Агралайф», «Гродноаграiнвест» і іншыя.
Здымкі з выставы ў кірсе, прысвечанай гораду Жыліна. Выстава будзе доўжыцца два тыдні.
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…