Горад

«Жальцеся і вас пачуюць». Дзякуючы петыцыі гродзенца каля паліклінікі на Пестрака зрабілі паркоўку

Электронная петыцыя гродзенца Сяргея наконт будаўніцтва паркоўкі каля паліклінікі № 3 восенню 2016 года сабрала ўсяго 5 подпісаў. Але зварот усё роўна трапіў у гарвыканкам і атрымаў станоўчы адказ. Амаль праз год паркоўка з’явілася, а аб праведзенай працы выканаўцы зрабілі падрабязную справаздачу.

«Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі, з-за праблемы з паркоўкай асабістага транспарту для наведвання"Гарадской паліклінікi № 3 г.Гродна», патрабуем абсталяваць паркоўку для наведвальнікаў", — так пачынаўся зварот.

Гарвыканкам ініцыятыву падтрымаў адразу — у першым лісце. Пасля гэтага гродзенскія чыноўнікі адправілі заяўніку яшчэ 4 лісты (!), у якіх паэтапна давалі справаздачу аб будаўніцтве. Спачатку заяўніку паведамілі, што працы пачатыя, потым — што працы амаль скончаны, засталося толькі ўсталяваць дарожныя знакі і нанесці разметку, а для гэтага трэба дачакацца добрага надвор’я. У трэцім лісце гарвыканкам праінфармаваў, што ўсе працы будуць завершаны ў ліпені. У пачатку жніўня прыйшоў ліст, у якім было напісана, што паркоўка гатовая.

Наведвальнікі і супрацоўнікі паліклінікі на Пестрака радыя, што іх старую паркоўку пашырылі ды дадалі новую. Паркоўкі пастаянна запоўненыя.

На petitions.by пішуць: «Цудоўная ілюстрацыя таго, што дзяржорганы могуць быць рэальна карыснымі, калі там працуюць адказныя людзі. Малайцы гродзенскія чыноўнікі, і самі гродзенцы, якія паведамілі аб праблеме, таксама малайцы. Жальцеся — і вас пачуюць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024