У Гродне завялі крымінальную справу на мужчыну, які напіўся і распрануўся на чыгуначным вакзале

30-гадовага мужчыну, які ў стане алкагольнага ап’янення дэманстраваў свае палавыя органы, затрымала ноччу 22 ліпеня на гродзенскім чыгуначным вакзале міліцыя. Пасля двухтыднёвай праверкі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.

«У тую ноч мужчына быў так моцна п’яны, што забыўся пра нейкiя этычныя і маральныя ўстоі. Выказваючы відавочную непавагу да грамадства, п’яны дэманстраваў наведвальнікам чыгуначнага вакзала свае палавыя органы. Праваахоўнікі, якія заўважылі гэта правапарушэнне, затрымалі мужчыну», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка.

Зараз у дачыненні да мужчыны, якія раней не прыцягваўся за эксгібіцыянізм, заведзена крымінальная справа па Ч.1 артыкула 339 КК РБ «Хуліганства». Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024