Здароўе і спорт

Ліга Чэмпіёнаў: Знаёмімся з супернікамі «Нёмана»

Да старту «Нёмана» ў Лізе Чэмпіёнаў засталося амаль два тыдні. Hrodna.life прапануе пазнаёміцца ​​з супернікамі гродзенцаў у Еўракубку. У сваім квартэце камандзе Сяргея Пушкова давядзецца згуляць па два матчы з аўстрыйскай камандай «Вена Кэпіталз», швейцарскім «Цугам», а таксама фінскай дружынай «Ювяскюля».

Для «Нёмана» старт у Лізе Чэмпіёнаў будзе другім у гісторыі. Упершыню чырвона-чорныя выступілі ў прэстыжным турніры ў 2015 годзе, тады гродзенцаў трэніраваў чэшскі спецыяліст Мілаш Голань. Аднак яго каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У гэтым годзе, з новым трэнерам, «Нёман» паспрабуе зрабіць тое, што не атрымалася два гады таму. У наступны раўнд турніру выходзяць дзве лепшыя каманды з групы.

ХК «Вена Кэпіталз»

Каманда прадстаўляе сталіцу Аўстрыі. Сваіх супернікаў аўстрыйцы будуць прымаць на арэне «Альберт Шультз», якая знаходзіцца ў Лядовым спартыўным цэнтры Кагран у Вене. Умяшчальнасць арэны 7022 чалавек.

У наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Аўстрыі «Вена» гуляе з сезона 2000/2001. За гэты час каманда толькі раз выйгравала чэмпіёнскі тытул — у 2005 годзе. З тых часоў «Кэпіталз» двойчы выйгравалі рэгулярны чэмпіянат, а таксама двойчы гулялі ў фіналах плэй-оф у 2013 і 2015 гадах.

У 2017 годзе клуб выйграў фінал плэй-оф аўстрыйскай Эрсте Лігі і забяспечыў сабе ўдзел у Лізе Чэмпіёнаў.

Аўстрыйцы пачынаюць Лігу Чэмпіёнаў у гэтым годзе менавіта з гульні ў Гродне супраць «Нёмана», якая пройдзе 25 жніўня. Матч у адказ супернікі згуляюць у Аўстрыі 2 верасня.

ХК «Цуг»

Горад Цуг у цэнтральнай Швейцарыі з’яўляецца сталіцай аднайменнага кантона. Насельніцтва кантона 100 тыс. чалавек, з іх 26 тыс. жывуць у сталіцы. Горад размешчаны на беразе вялізнага Цугскага возера.

ХК «Цуг» з’явіўся ў 1967 годзе. Большую частку сваёй гісторыі «Цуг» з’яўляўся моцным серадняком, каманда толькі раз перамагала ў чэмпіянаце Швейцарыі, здарылася гэта ў сезоне 1997−98. У 2017 годзе «Цуг» стаў другім у нацыянальным першынстве.

Каманда прымае сваіх супернікаў на «Босард Арэне», яе ўмяшчальнасць 7015 чалавек.

Швейцарцы граюць першы матч з «Нёманам» у Гродне 27 жніўня, а ў апошні дзень лета ўжо будуць прымаць беларускую каманду ў сябе дома.

ХК «Ювяскюля»

Гэтая дружына прадстаўляе горад з цэнтральнай Фінляндыі пад назвай Ювяскюля, насельніцтва якога 137 тыс. чалавек. Каманда выступае на пляцоўцы «Сінэргіі Арэна», умяшчальнасць якой 4628 чалавек.

Клуб з Ювяскюля выступае ў СМ-Лізе. Заснаваны ў 1977 годзе. У 2017 годзе каманда «Ювясклюля» заняла трэцяе месца ў мясцовым чэмпіянаце.

З гродзенцамі першы матч фіны згуляюць у сябе дома, пройдзе гэта 3 кастрычніка. Матч у адказ гэтай пары адбудзецца ў Гродне праз тыдзень, 10 кастрычніка.


Што супернікі думаюць пра бліжэйшыя супрацьстаяннi, можна паглядзець на афіцыйным сайце Лігі Чэмпіёнаў.

А вось такую візітную картку пра сабе падрыхтаваў ХК «Нёман».

Падзяліцца
Меткі: відэаспорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024