Трыццацітысячным бязвізавым турыстам у Гродне стала 13-гадовая дзяўчына са Шчэціна

Ганна Шафінска разам з бацькамі і сябрамі адпачывала каля Беластока. У адзін момант сям’я вырашыла скарыстацца бязвізавым уездам у Беларусь і наведаць Гродна. Шафiнскiя родам са Шчэціна, а ў Беларусь прыехалі ўпершыню і былі здзіўлены тым, як іх сустрэлі гродзенцы.

Сям’я з Польшчы прыехала ў Гродна толькі на некалькі гадзін, за гэты час ім удалося паглядзець Фарны касцёл са старой аптэкай, наведаць Дом-музей Элізы Ажэшкі, а таксама іншыя славутасці горада.

«Мы з бацькамі шмат падарожнічаем, але ў Беларусі ўпершыню і нам вельмі спадабалася, — распавядае Ганна. — Гродна сам па сабе прыгожы і чысты горад. Па прыездзе ў мяне была мэта ўбачыць замкі, гістарычныя месцы і многае іншае. Убачанае спадабалася. Таксама было вельмі нечакана і прыемна даведацца, што я стала юбілейным турыстам у Гродне. Вядома, здзівіла столькі ўвагі «.

Прадстаўнік турфірмы Зэт дарыць Ганне Шафiнскай падарунак, бо яна стала 30-тысячным бязвізавым турыстам у Гродне
Прадстаўнікі гродзенскай турфірмы «Зэт», да якой Шафiнскiя звярнуліся па дапамогу ў выглядзе невялiкай экскурсіі па горадзе, падарылі гасцям з Польшчы памятныя падарункі.

Нагадаем, Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка 2016 года. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам да пяці сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 30 тысяч замежнікаў. Асноўную частку турыстаў складаюць прадстаўнiкi Лiтвы i Польшчы. У цэлым Гродна і яго наваколле наведалі замежнікі з больш чым 50 краін свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024