Навіны

«Нёман» з перамогі стартаваў у Кубку Салея

Першы матч Кубка Салея, які для гродзенцаў стартаваў у Віцебску 10 жніўня, скончыўся для каманды Сяргея Пушкова паспяхова. Гаспадары пляцоўкі саступілі «Нёману» з лікам 2:5.

У складзе гродзенцаў добра сябе праявілі Арцём Кіслы, які запісаў на свой рахунак тры дакладныя кідкі, а таксама Мікіта Рэмезаў, які паўдзельнічаў амаль у кожным узяцці варот суперніка.

«Віцебск» — «Нёман» 2:5 (1:2, 1:3, 0:0)

Галы:
10.39 1:0 — Дранькоў (Данілюк, Кукушкін)
14.14 1:1 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
18.10 1:2 — Кіслы (Бадун, Рэмезаў)
21.14 2:2 — Кавальскі (Філіпавіч)
25.46 2:3 — Кіслы (Коршунаў, Рэмезаў, — бол.)
28.27 2:4 — Жыдкіх (Метлюк, Стэфановіч)
32.48 2:5 — Ляўша (Рэмезаў, Кіслы)

Варта адзначыць, што менавіта «Нёман» з’яўляецца апошнiм уладальнікам Кубка Руслана Салея. У гэтым годзе ў турніры выступаюць 12 каманд, якія падзеленыя на дзве групы («Црвена Звезда» удзельнічае па-за конкурсам). Па дзве наймацнейшыя дружыны кожнай групы выйдуць у паўфінал.

Наступную сустрэчу ў розыгрышы гродзенцы правядуць таксама на выездзе. У суботу 12 жніўня ў Жлобіне каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца з мясцовым «Металургам».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024