Раніцай 25 чэрвеня, у дзень Сабору Усіх Беларускіх Святых, праваслаўныя вернікі Гродна прайшлі Хросным ходам з цэнтра горада на Вішнявец.
Шэсце па вуліцах Гродна пачалося ў 8.45 ад Свята-Пакроўскага сабора. Па шляху да вернікаў далучаліся прыхаджане з розных парафій горада. Канчатковай кропкай ходу стала царква на праспекце Купалы, збудаваная ш гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых. Менавіта там адбылася Боская літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
www.youtube.com/watch?v=5resfebcQJU
Штогадовае святкаванне Сабора Усіх Беларускіх Святых было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар 3 красавіка 1984 года. Рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта. Для гродзенцаў гэтае свята асаблівае, на яго ў горадзе збiраюцца вернікі ўжо больш за 15 гадоў.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…