Горад

Выяву старога горада ля падножжа Новага замка цалкам абновяць

Пачалася падрыхтоўка да абнаўлення малюнка на падпорнай сцяне пад Новым замкам. Плануецца, што да канца чэрвеня група мастакоў на чыстым і добра падрыхтаваным месцы ўзновіць малюнак з відам старога Гродна.

У 2015 годзе ля падножжа Новага замка з’явілася вялікая выява старога горада, якая за два гады стала дастаткова вядомай. Але з часам гравюра стала трэскацца, цэлыя кавалкі пачалі адвальвацца. Прычыны ў якасці аддзелачных работ на сцяне.

Праз два гады рабочая брыгада ля падпорнай сцяны выконвае працу больш сур’ёзна. Зараз рабочыя латаюць шчыліны і робяць ліўнёўку, каб вада не злівалася на малюнак. Усю сцяну павінны зацягнуць будаўнічай сеткай і нанова замазаць. Пасля гэтага мастакі прыступяць да працы.

Абнаўляць выяву будуць тыя ж хлопцы, якія ў 2015 годзе яе стваралі. Малюнак не зменіцца. З фарбай дапамогуць гарадскія службы.

Варта адзначыць, што падпорную сцяну ўзвялі ля падножжа Новага замка ў 1931 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024