Горад

Тысячы каталікоў прайшлі па вуліцах Гродна ў свята Божага цела (ФОТА)

Традыцыйная працэсія ў гонар свята Божага Цела прайшла ўвечары 15 чэрвеня па цэнтральных вуліцах Гродна. У ёй прынялі ўдзел тысячы вернікаў.

Свята Божага Цела пачалося ў Фарным касцёле з набажэнства. Пасля вернікі з малітвамі і спевамі прайшлі шлях праз чатыры гарадзенскія касцёлы: Фарны, Брыгіцкі, Бернардынскі і Францішканскі, дзе шэсце скончылася.

Свята Божага цела, якое нагадвае пра падзеі тайнай вячэры, пачалі адзначаць у XII стагоддзі. У Гродне працэсія праводзіцца з 1992 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024