Горад

Бясплатнага Wi-Fi у скверы на скрыжаванні Лермантава і Віленскай у бліжэйшы час не будзе

Пра гэта Hrodna.life распавёў прадпрымальнік Ілля Швайчук, які да 10 чэрвеня адкрые ў гэтым месцы кропку з ахаладжальнымі напоямі.

Работы па ўпарадкаванні сквера на скрыжаванні вуліц Лермантава і Віленскай пачаліся ў красавіку. Тады на сайце газеты «Гродзенская праўда» і з’явілася інфармацыя, што для гараджан там рыхтуюць зону адпачынку з бясплатным Wi-Fi. Калі з першым гарадcкiя службы справіліся, то з другім паўсталі праблемы.

«У гэтым месцы я ўжо трэці год выстаўляюся. Добра, што навялі тут парадак, — распавядае прадпрымальнік Ілля Швайчук. — Гэта не тое што раней: быў разбіты фантан і людзі туды смецце скідалі. Зрабілі тэрыторыю прыгожую, але гараджане ўжо скардзіліся, што ў скверы лавачкі паставілі, а пра сметніцы забыліся.

Шмат казалі i пра зону Wi-Fi у скверы, але яе тут дакладна пакуль не будзе, бо на тэрыторыі няма электрычнасці. Я сам сваю палатку вымушаны забяспечваць з дапамогай генератара. Каб правесці электрычнасць трэба шмат грошай. Было б добра, калі б горад дапамог».

Пакуль што замест электрычнасці тут ідзе планавая замена цеплатрасы.

Нагадаем, раней на месцы сквера знаходзіліся старыя тэхнічныя збудаваннi для астуджэння ЭВМ, якія часам выкарыстоўваліся як гарадскі фантан. Восенню мінулага года iх дэмантавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024