Людзі і справы

«Разам можам выйсці на міжнародны ўзровень». Біг-Міні-Фестываль шукае падтрымкі неабыякавых людзей

У канцы ліпеня ў Гродне пройдзе чарговы Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва. Сёлета ён пройдзе ў шосты раз i арганізатары плануюць выйсці на міжнародны ўзровень. Для гэтага яны шукаюць падтрымкі ў неабыякавых людзей.

«Для Гродна гэта знакавая падзея, якую чакаюць, пра якую кажуць і цікавяцца, — распавядае адзін з арганізатараў фэсту Сяргей Іваноў. — У рамках развіцця турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, адкрыцця мяжы, гэта мерапрыемства становіцца яшчэ больш важным. Таму мы запрашаем адкрыць Гродна з новага боку, як сталіцу вулічнага мастацтва. Мы раскажам гісторыю, пагаворым пра сучасныя тэхналогіі. Мы плануем па новаму паглядзець на цэнтральную пешаходную вуліцу горада — гродзенскі Арбат. Бо для многіх турыстаў важна не толькі паглядзець у Гродне архітэктуру і прыроду, але i сустрэцца з творчымi людзмі».


Ад канцэрту за 100 долараў да паўнавартаснага фестывалю. Як вырас Біг-Міні-Фэстываль вулічнага мастацтва ў Гродне


За шэсць гадоў існавання Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва вырас з месцячковага мерапрыемства з адной канцэртнай пляцоўкай у значную для горада падзею. Калі спачатку арганізатары мелі мэту выйсці на рэспубліканскі ўзровень і праводзіць фестываль на цэнтральных вуліцах горада з некалькімі самастойнымі пляцоўкамі, то зараз задача больш складаная — надаць фэсту статус міжнароднага.

«Чакаем у ліпенi вялікі паток заявак на ўдзел у фестывалі. Пакуль складана ацаніць дакладную колькасць удзельнікаў і іх геаграфію. Мы зараз занятыя пошукамi партнёраў - вядзем перамовы. Каб дапамагчы артыстам прыехаць у Гродна, мы вырашылі скарыстацца сучаснымі тэхналогіямі і падалі наш праект на краўдфандынгавую пляцоўку. Хочацца верыць, што нітка да ніткі мы збярэм неабходную суму, каб у Гродна запрасіць еўрапейскіх артыстаў».

Арганізатары чакаюць у Гродне гасцей з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, вядуць перамовы з французскім вулічным тэатрам. Дакладна вядома, што будуць артысты з розных куткоў Беларусі.

Фестываль пройдзе ў два дні. У асноўны дзень — 29 ліпеня — наведнікі змогуць пабачаць выступы артыстаў розных кірункаў вулічнага мастацтва. А 30 ліпеня кожны бясплатна зможа наведаць майстар-класы ад удзельнікаў фестывалю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024