Здароўе і спорт

Гродзенская каманда па рэгбі «Рух» запрашае гараджан на свой першы матч

Матчы чэмпіянату Беларусі па рэгбі ўпершыню пройдуць у Гродне. У суботу 10 чэрвеня ў рамках 2-га тура гродзенская аматарская каманда «Рух» будзе прымаць мiнскія і гомельскія дружыны.

Апошні раз матчы па рэгбі праходзілі ў Гродне прыблізна 45 гадоў таму. Тады ў рамках чэмпіянату СССР тут праводзіліся гульні паміж Прыбалтамi і паўднёвымі рэспублікамі. З тых часоў у Гродне афіцыйных матчаў па рэгбі не было.

У сучаснай Беларусі гэты від спорту з’явіўся ў 2007 годзе. У 2011 быў разыграны першы чэмпіянат паміж дзвюмя мінскімі камандамі. У студзенi 2017 года Беларуская федэрацыю рэгбі афіцыйна зарэгістравалася ў Мінспорце. Сёлета праводзіцца 6-ы чэмпіянат па рэгбі-7, у якiм прымаюць удзел і гродзенцы.

«10 чэрвеня ўпершыню ў Гродне на поле выйдзе свая каманда „Рух“ ад клуба аматараў рэгбі „Метэор“ пры фізкультурна-аздараўленчым клубе „Алімпія“, — расказвае адзін з самых сталых гульцоў каманды Юрый Аколаў. - У мінулым годзе пры Федэрацыі была сфармаваная каманда Гродзенскай вобласці з гульцоў „Метэора“ Гродна і РК „Лютасць“ Ліда, якая выступіла ў 5-м чэмпіянаце (неафіцыйным) і заняла 3-е месца. У гэтым годзе лiдская каманда фактычна перастала існаваць. Гродзенская дружына таксама адчувае вялікія цяжкасці, як кадравыя, так і фінансавыя, і таму 1-ы тур у Гомелі ў 2017 годзе мы прапусцілі».

Зараз у камандзе «Рух» займаецца крыху больш за 10 чалавек: людзі розных прафесій ва ўзросце 20−34 гады, аб’яднаныя любоўю да рэгбі. Ёсць адзін студэнт з Ізраіля і вельмі сталы гулец — 58-гадовы Юрый Аколаў.

«Мы маем намер запрасіць у каманду двух былых гульцоў «Лютасці»: аднаго з Ліды, а другога з Іўя, татксама хочам прыцягнуць у нашы шэрагі аднаго аўстралійца, якi часова жыве ў Гродне. У нашай камандзе гуляюць як рабочыя, пераважна будаўнікі, сталяры, грузчыкі, так і менеджары, людзі з вышэйшай адукацыяй.

Гэта нашы першыя крокі і пакуль усё цяжка. Від спорту ў нас не раскручаны і не знаёмы гродзенцам, якім цяжкавата зразумець правілы рэгбі, не хапае матывацыi, у параўнанні з футболам, для заняткаў", — дадаў Юрый. Сам ён не толькі гуляе, але яшчэ і трэніруе дзяцей 10−13 гадоў у гімназіях № 2 і № 4.

Першыя матчы сезону 2017 года па рэгбі для гродзенскай каманды пройдуць 10 чэрвеня на стадыёне гімназіі № 2. Пачатак у 10.00.

Варта адзначыць, што каманда «Рух» запрашае ўсіх жадаючых на трэніроўкі па рэгбі, якія праходзяць на стадыёне гімназіі № 2. Расклад трэніровак на чэрвень: панядзелак-серада-пятніца -19:00. Кантактны тэлефон: 375 292 804 816.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024