Каб анансаваць канцэрты Гродзенскай філармоніі ў Музеі гісторыі рэлігіі, музыкі забраліся на адзін з балконаў на вуліцы Савецкай.
Серыя канцэртаў пад адкрытым небам пройдзе ў Гродне ў чэрвені. Распачалася яна выступам на балконе 3 чэрвеня.
«Наш першы выступ на балконе ў цэнтры Гродна гэта своеасаблівы анонс канцэртаў, якiя будуць праходзіць ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі, — распавядае салістка абласной філармоніі Ангеліна Белановіч. — Там нашыя канцэрты будуць праходзіць кожную сераду».
Наступныя канцэрты на балконе пройдуць увечары 5 і 6 чэрвеня. А 7, 14 і 21 чэрвеня выступы пройдуць ужо ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…