Здароўе і спорт

Гродзенскія «Варвары» прайгралі ў Брэсце і не выйшлі ў плэй-оф

Чарговая гульня Кубка Монтэ Кларка, у якой гродзенскія «Варвары» прайгралі мясцовым «Вартавым» з лікам 32:0, прайшла ў Брэсце 20 мая. Тым самым гродзенцы пазбавіліся выхаду ў стадыю плэй-оф.

Гульня ў Брэсце гродзенскім футбалістам далася цяжка, віной таму — адсутнасць квотэрбека Іллі Гордана, якому ў папярэднім матчы ў Кіеве зламалі руку. А годнай замены гульцу ў абойме гродзенцаў не знайшлося. Менавіта таму «Варварам» даводзілася абараняцца і гуляць на вынасе на працягу ўсёй гульні. Берасцейцы скарысталіся слабасцю гродзенцаў і заслужана іх абыгралі.

Прайграўшы двум асноўным супернікам «Варвары» пазбавіліся ўдзелу ў плэй-оф Кубку Монтэ Кларка, нягледзячы на ​​тое, што засталася яшчэ адна гульня з мінскімі «Паганцамi», якая пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня.

Пасля апошняга матчу Кубка Монтэ Кларка гродзенскiя футбалiсты пачнуць падрыхтоўку да Кубка Беларусі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024