Дружына з Гродна прыехала ў сталіцу Украіны за некалькі гадзін да гульні і, нягледзячы на сумнеўнае судзейства, паказала годную гульню.

«Варвары» правялі ў дарозе больш за 12 гадзін з-за доўгага кантролю на ўкраінскай мяжы. У выніку, некаторыя гульцы нават не паспелі паснедаць.

Пачатак матчу абнадзйваў: у першай чвэрці Сяргей Каскевіч занёс тачдаўн, адкрыўшы лік у сустрэчы. Пасля гэтага абаронца Марк Лабаноўскі удала гуляў на перахопе і занёс яшчэ два тачдаўны ў першай чвэрці. Аднак кіеўскія суддзі не залічылі іх.

Гродзенскія “Варвары” саступілі кіеўскім “Паўстанцам”

У трэцяй чвэрці «Паўстанцы» занеслі два тачдаўны і завяршылі гульню трэцім тачдаўнам з рэалізацыяй. Такім чынам, фінальны лік гульні стаў 6−20 на карысць гаспадароў.

Пры гэтым некалькі гродзенцаў атрымалі пашкоджанні, а ў Марка Лабаноўскага нават было падазрэнне на сатрасенне мозгу, якое пазней не пацвердзілася.

На гульню «Варвараў» у Кіеве прыехалі 30 гульцоў і 15 заўзятараў. Цяпер каманду чакаюць гульні супраць Брэста і мінскіх «Паганцаў». У выпадку дзвюх наступных перамог гродзенцы трапяць у плэй-оф.

29 красавіка. «Паўстанцы» (Кіеў) — «Варвары» (Гродна) 20−6