Здароўе і спорт

Прадстаўнікі васьмі краін прыехалі ў Гродна на турнір Special Olympics

У Гродне 16 мая на штучным полі ЦСК «Нёман» стартаваў Міжнародны турнір па міні-футболе ў праграме Special Olympics для людзей з парушэннем інтэлекту. На пяцідзённы спартыўны турнір з’ехаліся прадстаўнікі 8 краін — агулам 16 каманд.

Гродна ўпершыню прымае такі турнір, чатыры гады таму ён праходзіў у Барысаве. Удзельнічаюць спартсмены з Азербайджана, Беларусі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі. Некаторыя прыбылі ў Гродна па бязвізавым рэжыме.

Special Olympics — спецыяльная алімпіяда, якая з 1968 года распаўсюджвае ідэю таго, што людзі з парушэннямі інтэлекту могуць дамагчыся поспеху і зробяць гэта, калі ім даць такую магчымасць. Калі яны трэніруюцца і імкнуцца да мэты, яны вучацца марыць. Special Olympics дае шанец сем’ям, прадстаўнікам улады і бізнесу сумеснымі намаганнямі падтрымаць спартсменаў з парушэннямі інтэлекту, змяніць стаўленне да іх у грамадстве. У свеце па статыстыцы пражываюць каля 200 мільёнаў такіх людзей.

Згодна з правіламі Special Olympics кожны гулец у міжнародным турніры па міні-футболе абавязкова павінен правесці на поле 10 хвілін.

«У Беларусі ўжо 25 гадоў існуе рух Special Olympics, час ад часу мы праводзім розныя спартыўныя мерапрыемствы. Напрыклад, у 2013 годзе ў Барысаве праходзіў такі ж турнір як у Гродне, — распавядае дырэктар па развіцці Беларускага камітэта Special Olympics Вольга Тамукевiч. - Cёлета выбралі Гродна, бо горад прыгожы і гасцінны, дзе можна пабачыць шмат славутасцяў. Гродна знаходзіцца паблізу мяжы — гэта зручна для міжнародных спаборніцтваў. Наш турнір прыцягвае ўвагу да футболу, як да віду спорту, а таксама да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усе людзі з асаблівасцямі, такія ж як і іншыя людзі, і яны таксама ўмеюць атрымліваць станоўчыя эмоцыі, дамагацца поспеху і радавацца жыццю».

Турнір у Гродне будзе доўжыцца да 19 мая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024