Гродзенская група «Вочы» намінаваная на прэмію Rock Profi

Абвешчаныя намінанты пятай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2017, якая ўручаецца па галасах беларускіх музыкаў у напрамках рок, індзі, альтэрнатыва. Сярод намінантаў фолк-рокавы гурт «Вочы» з Гродна.

Калектыў быў заснаваны Юрыем Дубовікам, лідарам культавай гродзенскай каманды «Воображаемые люди».

У 2016 годзе гурт выпусціў дэбютны альбом «Усё бачаць», які і прывёў да намінацыі на «Дэбют года». У гэтай намінацыі таксама прадстаўлены групы «Восьмыдзень» (Віцебск), Nebulae Come Sweet (Мінск), Witness Temple (Мінск).

soundcloud.com/tuzinhitou/sets/tuzinfm-2016

Больш за ўсё намінацый — чатыры — у гурта «Петля пристрастия». Тры — у Лявона Вольскага. Па дзве ў Mustelide і Shuma. У журы прэміі сёлета ўвайшлі больш за 50 сольных выканаўцаў і калектываў, якія выпусцілі паўнавартасныя альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. У рамках пяці асноўных намінацый было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выпушчаных з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дзмітрый Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili).

Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя 26 мая на цырымоніі Rock Profi 2017 у клубе ili. Пачатак мерапрыемства ў 20.00. У канцэрце прымуць удзел: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet.

Цырымонія пройдзе пры падтрымцы аркестра «18 Датчанаў». Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень мерапрыемства).

Спіс намінантаў (у алфавітным парадку)

«Лепшы альбом»: Лявон Вольскі «Псіхасаматыка», «Петля пристрастия» «Мода и облака», Mustelide «Spi», Shuma «Сонца»

«Лепшы запіс» (прыз гукарэжысёрам): Алег Доманчук за альбом «Петли пристрастия» «Мода и облака», Наталля Куніцкая за альбом Mustelide «Spi», Павел Сініла за альбом Re1ikt «Куфар», Alexis Scorpio за альбом Shuma «Сонца»

«Лепшая песня»: Лявон Вольскі «Гэй!», «Петля пристрастия» «Груз», NaviBand «Гісторыя майго жыцця», Nizkiz «Миражами»

«Дэбют года»: «Восьмыдзень», «Вочы», Nebulae Come Sweet, Witness Temple

«Артыст года»: Лявон Вольскі, «Дай дарогу», «Петля пристрастия», Brutto

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024