Як выглядаюць новыя Бонсцікі: «Еўраопт» паказаў другую калекцыю цацак-ліпучак

Другая калекцыя Бонсцікаў з’явіцца ў крамах «Еўраопт» 15 мая. Сярод 24 новых фігурак будуць асаблівыя — яны свецяцца. Для калекцыянавання прапануюць тры мадэлі альбомаў у выглядзе саміх герояў і адну асаблівую — у выглядзе зоркалёта, на якім Бонсцікі прыляцелі з планеты Банітрон 24. Hrodna.life загадзя пазнаёміўся з новымі героямі.

Калі першыя Бонсцікі былі разлічаны на забаву дзяцей, то другія павінны, сярод іншага, навучыць дзяцей цікава і з карысцю праводзіць летнія вакацыі. У серыю зараз будзе інтэграваны адукацыйны элемент — праз фокусы Бонсцікі растлумачаць дзецям, што вучоба можа быць цікавай і займальнай.

[irp posts="18 751″ name="Бонсцікі заінтрыгавалі беларускіх дзяцей і адляцелі з Беларусі"]

Пашырыўся і асартымент брэндаваных Бонсцікамі тавараў, усяго іх будзе больш за 100 відаў: адзенне, галаўныя ўборы, пасцельная бялізна, абутак, ручнікі, сталовыя прыборы і іншыя.

[irp posts="22 073″ name="22 мільёны прыліпалаў - гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў"]

Умовы акцыі «Бонсцікі-2» застаюцца тымі ж: каб атрымаць цацку, трэба купіць тавараў у краме «Еўраопт» на 15 рублёў (без тытуню і алкаголю) і мець пры сабе карту «Е-Плюс». За адмысловыя «бон-тавары» можна будзе атрымаць дадатковыя ліпучкі. Раздаваць Бонсцікаў будуць да 11 чэрвеня.

Падчас першай акцыі пакупнікі атрымалі 22 мільёны цацак.


Чытачы Hrodna.life змогуць выйграць на нашым сайце два альбомы з часткай калекцыі. Так сабраць усіх бонсцікаў стане нашмат прасцей! Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў нашых сацсетках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024