Горад

Ад Майдадыра да піратаў: у Гродне прайшоў трэці парад дзіцячых вазкоў

Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і ў Гродне 12 мая прайшоў трэці парад дзіцячых вазкоў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 70 сем’яў з самымі рознымі вазкамi. У гэтым годзе ў праграму свята дадалі ўрачыстую рэгістрацыю дзіцяці на вуліцы Савецкай і дэфіле дзіцячай моды ў парку Жылібера.

Бацькі творча падышлі да ідэі і вазкі з малымі стылізавалі пад транспартныя сродкі: трактары, караблі, вагоны i розныя машыны. Быў нават вазок-экзатычны востраў, Майдадыр i iншыя казачныя персанажы.

«У гэтым годзе ў парад мы дадалі ўдзельнікаў раённага конкурсу на лепшую шматдзетную сям’ю. Кожнаму ўдзельніку парада ўручылі падарункі ад адміністрацыі Ленінскага раёна — наборы ручнікоў. Ідэя нашага мерапрыемства — папулярызацыя каштоўнасцяў сям'і. З кожным годам мы пашыраемся і дадаем нешта новае. Пачыналі раней у парку Жылібера, а цяпер ужо з плошчы Савецкай. У наступным годзе, магчыма, падключым да мерапрыемства ўвесь горад», — сказаў намеснік кіраўніка Ленінскага раёна Аляксандр Коўш.

Пасля ўрачыстага парада і ўзнагароджання лепшых і яркіх вазкоў, у парку Жылібера адбыўся дзіцячы паказ мод і танцавальны флэш-моб «Погремушка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024