Здароўе і спорт

У Гродне ўпершыню пройдзе адкрыты гарадскі турнір па дартсу

У Гродне пройдзе адкрыты гарадскі турнір па дартсу для ўсіх жадаючых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».

«Дартс вельмі папулярны ва ўсім свеце. Але асноўнай прычынай арганізацыі турніру сталі шматлікія запыты аматараў дартса з Гродна. Як аказалася, іх у абласным цэнтры нямала, аднак ім няма дзе спаборнічаць, каб праверыць свае навыкі і рэалізаваць амбіцыі», — адзначылі арганізатары турніру.

«Дартс уключаны ў праграму, напрыклад, прафсаюзных спартакіяд. Гуляюць у яго прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, аднак у Гродне яшчэ ні разу не праводзілася адкрытых спаборніцтваў для ўсіх жадаючых», — дадалі ў БФСТ «Дынама». У планах далейшая папулярызацыя гэтага віду спорту: адкрыццё секцыі для заняткаў дартс, а таксама стварэнне клуба па інтарэсах для аматараў.

«Зрэшты, ходзіць нямала спрэчак пра тое, ці лічыць дартс спортам. Адназначна можна сказаць, што гэта гульня для ўсіх: тут няма абмежаванняў паводле ўзросту, полу, сацыяльнага становішча. Дартс прыцягвае сваёй даступнасцю і мінімалізмам спартыўных аксесуараў», — лічаць арганізатары. Адзінае абмежаванне для ўдзельнікаў на турнiры ў Гродне — быць старэйшым за 14 гадоў. Пажадана таксама прыйсці на турнір са сваім камплектам дроцікаў.

Пройдзе турнір у спартыўна-стралковым комплексе Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама» (па адрасе БЛК, 17). Пачатак спаборніцтваў 8 і 9 красавіка з 10.00. Падаць заяўку на ўдзел можна як перад пачаткам турніру ў дзень правядзення, так і загадзя асабіста, па тэлефоне або з дапамогай электроннай пошты.

Унёсак за ўдзел у турнiры складае 3 рублі.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024