Жыхары Гродна стануць сааўтарамі першай скульптурнай фотавыставы

У суботу 8 красавіка ў атрыўме гандлёвага цэнтра «Old City» скульптары Улад Лісін і Яўген Вінакураў пры падтрымцы сацыяльнага арганізатара Сяргея Іванова прадставяць першую арт-інсталяцыю, у стварэнні якой будуць сумешчаныя тры віды мастацтва: фатаграфія, скульптура і жывапіс. Акцыя пачнецца ў 11.00.

Асаблівасць інсталяцыі ў тым, што аўтары працы прадставяць яе незавершанай і запросяць да ўдзелу ў яе стварэнні жыхароў Гродна ўжо пасля афіцыйнага адкрыцця. Такім новым спосабам Улад Лісін і Яўген Вінакураў хочуць прыцягнуць увагу жыхароў Гродна да праблемы безнаглядных жывёл.

Цэнтральнай часткай інсталяцыі будзе скульптура сабакі, выкананая ў поўны рост разам з пастаментам, пад назвай «Сабака Баскервiлька». У яе стварэнні выкарыстоўваліся фатаграфіі жывёл з пункта часовага ўтрымання і фатаграфіі хатніх жывёл. Гэта мае прадэманстраваць, што ў рэальнасці ўсе жывёлы аднолькава прыгожыя.

[irp posts="16 824″ name="Дом 2.0 і новае жыццё. Гісторыі сабак і котак, якіх забралі з прытулку"]

Аўтары размесцяць па перыметры памяшкання каркасы шасці скульптур сабак — іх будуць размалёўваць гродзенцы. Адначасова спецыялісты па аквагрыму будуць ператвараць мінакоў у «котак» і «сабак».

Кожны наведвальнік зможа прынесці корм для жывёл, зрабіўшы ахвяраванне ў спецыяльную фатаграфічную арт-міску. Фотаздымкі з мерапрыемства можна будзе размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам акцыі #OldCitygaf. Незвычайная экспазіцыя будзе размяшчацца ў OldCity да 23 красавіка і кожны наведвальнік гандлёвага цэнтра можа падтрымаць жывёл.

Пункт часовага ўтрымання — гэта не прытулак, па правілах трымаць жывёлу даўжэй за пяць дзён тут нельга. Аўтары працы заклікаюць усіх людзей, хто жадае завесці сабе сабаку ці котку, прыязджаць туды і выбраць сабе гадаванца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024