Горад

Гандлёвы комплекс «Карона» змяняецца: новая зала «Д» і новы рэжым працы

У гандлёвымі комплексе «Карона» рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі частка залы «Д». Некаторыя новыя крамы, магчыма, пачнуць сваю працу ўжо гэтай вясной. Адкрыццё ўсёй залы з вялікай забаўляльнай зонай плануецца на канец лета.

Гандлёвы комплекс «Карона» пачаткова меў пяць залаў. Усе яны былі прыкладна ў адным стылі: маленькія боксы па некалькі метраў для гандлю — фактычна, проста крыты рынак. Але з часам першая зала «А» ператварылася ў харчовы і будаўнічы супермаркеты, а зала «Б» — у вялікі гандлёвы цэнтр. У старым фармаце засталіся працаваць толькі дзве залы «В» і «Г», але і іх неўзабаве чакае мадэрнізацыя, як цяпер залу «Д».

Дырэктар гандлёвага комплексу «Карона» Кірыл Дарашук распавёў, што акрамя змен у зале «Д», змены таксама адбудуцца і ў графіку працы усёй «Кароны».

«Мы вядзем вялікую працу па змене аблічча „Кароны“ і новым яе напаўненні. Ужо з 1 мая залы „Б“,"В»,"Г" і «Д» пераходзяць на новы рэжым працы: у працоўныя дні залы будуць працаваць з 11 да 19 гадзін, у выхадныя з 10 да 18 гадзін. У панядзелак будуць працаваць пакуль толькі залы «А» і «Б».

У цэнтры кажуць, што пераход на новы «летнi» рэжым абумоўлены перш за ўсё клопатам аб зручнасці для пакупнікоў, каб тыя маглі прыехаць сюда пасля працы.

Таксама ў «Кароне» хутка адкрыецца прыёмны пункт хімчысткі, прапрацоўваецца новая канцэпцыя грамадскага харчавання, запушчаны праект бясплатнага WI-FI ва ўсіх залах, усталёўваецца абсталяванне для трансляцыі фонавай музыкі, мантуецца новае асвятленне. Неўзабаве абновіцца сайт, таксама «Карона» актывізуе працу ў сацыяльных сетках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024