Горад

Справу Наталлі Канюк працягнуць: у батанічным садзе высадзяць яшчэ 7 раслін

Адраджэнне батанічнага сада ў Гродне працягнецца — гэтае пытанне ўздымалі ў канцы красавіка ў Гродзенскім гарвыканкаме на ўзроўні старшыні. Працягнуць справу вядомай краязнаўцы, якая памерла ў студзені 2017 года, вырашылі актыўныя гараджане і шэраг арганізацый горада, у тым ліку сярэдняя школа № 8, якая будзе адказнай за гэты сад.

Зелянбуд пачне новыя пасадкі ў парку Жылібера ў пятніцу 7 красавіка ў 11.00. Новыя расліны не будуць выпадковымі - яны былі ў спісе Наталлі Канюк, а таксама ў гербарыi Жылібера, які закладаў батанічны сад у Гродне ў XVIII ст. Агулам высадзяць сем раслін: дрэвападобны півон, дзве скумпii, рабiнiя, карагана дрэвападобная, лапчатка, а таксама японскi cпірэй.

Зелянбуд зацікаўлены ў батанічным садзе і плануе высаджваць расліны не толькі ў гэтай адной частцы парку, але і па ўсёй яго тэрыторыі.

Прадстаўнікі школы № 8 у будучыні будуць сачыць за батанічным садам, бо знаходзiцца ўстанова побач з паркам. Таксама для школы гэта яшчэ і абавязак перад Наталляй Канюк, якая дапамагла ў свой час ствараць там музей сяброўства народаў.

Краязнаўца Наталля Канюк падчас пасадкі раслін у батанічным садзе ў 2016 годзе
У будучыні плануецца і восеньская пасадка, ёсць верагоднасць, што Зелянбуд пачне высаджваць таксама дрэвы.

Наталля Канюк больш за пяць гадоў займалася адраджэннем батанічнага саду, які калісьці стварыў Жан Эмануэль Жылібер. За гэтыя гады ў парку з’явілася больш за 70 новых відаў раслін. Збіраць калекцыю Наталлі Рыгораўне дапамагалі спецыялісты з розных гарадоў і краін. У пустым будынку былой медыцынскай акадэміі Жылібера яна марыла адкрыць краму-зялярню, аранжарэю, лабараторыю і музей мецэната. Побач з будынкам хацела пасадзіць аптэкарскі агарод, якім зоймуцца студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Акрамя таго, Наталля Рыгораўна намалявала эскіз помніка Жылібера, які мог бы ўпрыгожыць панадворак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024