Спадчына

Сопацкая школа мастацтва паказала калекцыю ў Новым Замку

Асобная ўнікальная школа мастакоў склалася адразу пасля Другой сусветнай вайны ў Сопаце — горадзе між Гданскам і Гдыняй. Касцяк творчага калектыва тады склалі выхадцы з былых усходніх тэрыторый міжваеннай Польшчы. Выстава прац прадстаўнікоў гэтай школы адкрылася ў Гродне 28 сакавіка.

Мастакі ў Сопаце хіба першымі ў Польшчы ачунялі ад холаду вайны і, аб’яднаўшыся ў па-сапраўднаму сяброўскае згуртаванне, пачалі шукаць усё самае жывое, барвовае і далікатнае, што дала даваенная Польская Акадэмія Мастацваў.

У 1945 годзе ў гэты прыморскі горад прыязджаюць Юзэфа Унукава, Ганна і Яцэк Жулаўскія, Хрысціна Лада-Студніцкая. Пазней далучыліся Станіслаў Тэйсэр і Пётр Патвароўскі, якія сфармавалі новыя тэндэнцыі і мастацкія густы, арыентаваныя на абвостранае пачуццё формы.

Агульнай лініяй творчасці заснавальнікаў школы і іх пераемнікаў было імкненне трымацца далей ад пануючай ідэалогіі і палітыкі, аддаючы перавагу форме: кампазіцыі, калярыстыцы твора.

Выставу можна будзе пабачыць да 24 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024