Сяргея Верамеенку на выхадзе з ізалятара спрабавалі скрасці невядомыя

Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гродне Сяргея Верамеенку, які меўся вызваліцца пасля 15 сутак арышту за ўдзел у Маршы недармаедаў, 29 сакавіка на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя, паведамляе афіцыйны сайт аргкамітэта БХД.

За брамай ІЧУ яго пасадзілі ў машыну людзі ў цывільным, якія не прадставіліся і не мелі з сабой ніякіх дакументаў. Яны сказалі, што вывязуць яго за браму і там адпусцяць, але за брамай машына пачала набіраць хуткасць. Людзі, якія прыйшлі сустрэць актывіста, пачалі яе даганяць. На светлафоры Сяргей Верамеенка паспрабаваў выскачыць з машыны, але яго схапілі і пачалі душыць, ад чаго засталіся сінякі. Актывісты на сваіх машынах здолелі дагнаць аўтамабіль, заблакаваць яго і вызваліць каардынатара БХД.

Актывісты адправіліся ў РАУС каб напісаць заявы на выкраданне Сяргея Верамеенкі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў.

«Мы патрабуем спынення рэпрэсій, выканная закону і прыцягнення да адказнасці людзей, якія яго парушаюць. Шуневіча — у адстаўку», — адзначыла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024