Конкурс «Belarus ICT Start-up Award» дапаможа маладым бізнесам знайсці інвестараў

У Беларусі аб’яўлены конкурс «Belarus ICT Start-up Award». Мерапрыемства заклікана даць магчымасці для атрымання інвестыцый і фінансавання бізнесам на ранняй стадыі развіцця.

Конкурс праводзіцца ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017». Фінал конкурсу — «Дзень інвестара» адбудзецца 20 красавіка 2017 у Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца стартапы, інвестары і спецыялісты ў розных галінах.

Конкурс стартап-праектаў «Belarus ICT Start-up Award» праводзіцца ў тры этапы:

  1. Адборачны тур;
  2. Курс трэнінгаў для падрыхтоўкі да фінальнага мерапрыемствА «Дзень інвестара»;
  3. Прэзентацыя праектаў перад інвестарамі ў рамках «Дня інвестара».

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе працягнецца да 10 красавіка (уключна), рэгістрацыя па спасылцы.

На Дні Інвестара вас чакаюць прэзентацыі стартапаў, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, прызы і шмат нэтворкінгу.

Удзельнікі, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць праінфармаваныя пра гэта не пазней за 12 красавіка 2017.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024