«Нёман» пачаў з перамогі фінальную серыю экстралігі супраць «Юнацтва». Першы матч прайшоў у сталіцы 25 сакавіка. З лікам 2:0 каманда Сяргея Пушкова заслужана перамагла гаспадароў.
Традыцыйна ў такіх важных матчах «Нёман» едуць падтрымліваць гродзенскія заўзятары. У Мінск у суботу адправілася шмат аўтобусаў. Многія дабіраліся ў сталіцу i сваім ходам.
На лядовай пляцоўцы Чыжоўка-арэны каманды прадэманстравалі сапраўдны фінальны паядынак, у якім ніхто не хацеў саступаць. У першым перыядзе вызначыцца нікому не ўдалося. А вось у другой дваццаціхвілiнцы гродзенцы здолелі адкрыць лік. Аляксандр Жыдкіх стаў аўтарам першай шайбы фіналу.
Другую шайбу гродзенцы закінулі ў трэцім перыядзе, калі заставалася амаль 10 хвілін да канца асноўнага часу. Зрабілі гэта хакеісты «Нёмана» ў большасці. Дакладным кідком адзначыўся Аляксандр Маляўка.
У застаўшыся час нікому больш не ўдалося вызначыцца, хоць момантаў у абедзвюх каманд было дастаткова.
Галы:
34.50 0:1 — Жыдкіх (Бадун)
48.54 0:2 — А.Маляўка (Баярчук, Бадун, — бол.)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў задаволены стартам фінальнай серыі.
«Я задаволены гульнёй каманды, многае сёння атрымалася. Правялі дысцыплінаваны матч, стваралі моманты. Супернік нічым не здзівіў, мы разбіралі яго гульню і ведалі супраць каго будзем гуляць. Зараз хлопцам трэба адпачыць, а пасля падрыхтавацца да наступнага матчу».
Другі матч фіналу пройдзе 26 сакавіка таксама ў Чыжоўка-арэне.
Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…