Горад

Замест звалкі - на канвеер. Пад Гродна пачаў працу завод па сартаванні смецця

Завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў адкрылі 14 сакавіка. Да гэтага прадпрыемства некалькі месяцаў працавала ў тэставым рэжыме. Зараз усё смецце з горада, а гэта каля 120 тысяч тон штогод, будзе папярэдне сартавацца для выдзялення другаснай сыравіны з адходаў. Гродзенскі завод — першае прадпрыемства такога кшталту ў рэгіёне. Плануецца, што пазней у вобласці з’явяцца яшчэ два аналагічных аб’екты — у Лідзе і Ваўкавыску.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Заля папярэдняга сартавання смецця. Згружаныя з аўтамабіля адходы загружаюцца ў прыёмныя бункеры

Асноўнае прызначэнне завода — запаволіць запаўненне палігона цвёрдых бытавых адходаў, што месціцца ў 17 кіламетрах ад Гродна, каля вёскі Рагачы. Ён быў адкрыты ў 2004 годзе і разлічаны на 2,5 млн тон смецця. На сёння тут захавана ўжо 2,1 млн тон. Калі б адходы не сартаваліся і надалей, ён бы запоўніўся праз тры гады. Праца завода дазволіць карыстацца выдзеленымі плошчамі ўтрая даўжэй.

[irp posts="8588″ name="Калі нарэшце пачне працаваць смеццеперапрацоўчы завод пад Гродна? Хроніка абяцанняў"]

Пра тое, што завод даўно быў неабходны гораду, казаў у сваім выступе і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. «Гродна заўжды вылучаўся чысцінёй і ўтульнасцю, а з пускам гэтага прадпрыемства стане яшчэ чысцейшым. Уся сістэма збору, сартавання і перапрацоўкі смецця будзе дзейнічаць па-новаму».

Старшыня гарвыканкама, Мечыслаў Гой: «Гродна заўжды вылучаўся чысцінёй і ўтульнасцю, а з пускам гэтага прадпрыемства стане яшчэ чысцейшым. Уся сістэма збору, сартавання і перапрацоўкі смецця будзе дзейнічаць па-новаму»

Каб вырашыць праблему смецця комплексна, у Гродне не толькі пабудавалі завод, але і ўсталёўваюць кантэйнерныя пляцоўкі для раздзельнага збору смецця, абнавілі транспарт для яго вывазу. Таксама Мечыслаў Гой адзначыў, што адначасова з развіццём новай сістэмы абыходжання з адходамі будуць скарачацца старыя метады — смеццеправоды ў дамах будуць выводзіцца з эксплуатацыі.

Каб сістэма перапрацоўкі адходаў працавала комплексна, закуплена 54 новых смеццявозы і 30 тысяч кантэйнераў для раздзельнага збора смецця

Новы завод гэта яшчэ і новыя працоўныя месцы. Калі прадпрыемства выйдзе на запланаваны трохзменны рэжым працы, тут будзе занята больш за 200 чалавек.

Прапановы вакансій для працы на заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні смецця. Інфармацыя са старонкі job-by.info
У бліжэйшы час, для забеспячэння двухзменнага рэжыму, на заводзе атрымаюць працу каля 60 чалавек

[irp posts="10 520″ name="Каб зарэгістравацца ў цэнтры занятасці гродзенцы займаюць чаргу з 4 раніцы"]

Незважаючы на сучасную тэхніку, на сартаванні адходаў шмат ручной працы. Смецце з аўтамабіляў выгружаецца наўпрост на падлогу ў залі папярэдняга сартавання. Тут рабочыя адбіраюць вялікія прадметы.

Заля папярэдняга сартавання. Тут пачынаецца вытворчы шлях прывезенага з горада смецця

Пасля гэтага смецце загружаецца ў прыёмныя бункеры і праходзіць праз сістэму разрывання пакетаў.

У грохатах адбываецца разрыванне пакетаў для раўнамернай падачы смецця на стучку транспарцёра

Пасля бункера адходы падаюцца ў першую кабіну сартавання, дзе працуюе па 4 чалавекі на кожнай ленце. Яны аддяляюць веташ і шкло. Кожная лінія можа прыняць 15 тон адходаў за гадзіну.

У першай кабіне сартавання аддзяляюць шкло і веташ

Астатняе смецце па транспарцёрнай стужцы падаецца ў грохаты — сістэмы сітаў, дзе аддяляюцца харчовыя адходы, якія ідуць на захараненне. З таго, што засталося, выбіраюць метал, пластык і паперу.

Далей са смецця выбіраюць другасную сыравіну — пластык, паперу і метал

Адсартаванае смецце паступае ў прэсы і пакуецца.

Адабраныя пластыкавыя бутэлькі сартуюцца па колерах. Такім чынам падрыхтавныя адходы можна прадаць на перапрацоўку па 200 € за тону. Несартаваны пластык каштуе каля 40 рублёў

Завод у Гродне быў пабудаваны за кошт пазыкаў Сусветнага банка і каштаваў каля $ 42 млн.

Дырэктар завода, Вячэслаў Андрыеўскі, за размовай са старшай спецыялісткай Сусветнага банка Клеменай Іонкавай

Спецыялістка па развіцці гарадской інфраструктуры Сусветнага банка Клемена Іонкава выказала спадзяванні на паспяховую працу прадпрыемства і далейшае супрацоўніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024