Па крымінальнай справе па выбуху ў Скідзелі затрымалі падазраваных

Следства па справе выбуху пылапаветранай сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце прыняла рашэнне затрымаць і дапытаць начальніка цэха гатовай прадукцыі і яго намесніка ў якасці падазраваных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе СК.

Следчая група працягвае працаваць на тэрыторыі ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», дзе 25 лютага ў выніку выбуху пылапаветранай сумесі пацярпелі пяць працаўніц заводу, чатыры з якіх пасля памерлі ў шпіталях.

У цяперашні час праводзяцца паглыбленыя агляды сістэм аспірацыі і вентыляцыі. Па запыце беларускіх следчых на прадпрыемства прыбылі прадстаўнікі кампаніі-пастаўшчыка абсталявання з Польшчы, якая, у тым ліку, праводзіла пуска-наладачныя працы ў цэху гатовай прадукцыі.

Акрамя таго, да следчых дзеянняў у якасці спецыялістаў прыцягнутыя навукоўцы вядучых ВНУ краіны, а таксама эксперты арганізацый, якія спецыялізуюцца на ўстаноўцы, эксплуатацыі і праверцы тэхнічнага стану сістэм аспірацыі і вентыляцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024