Спадчына

Праблемы аднаўлення палаца Баторыя абмеркавалі на «Сустрэчы сяброў музея»

Абмеркаваннем найноўшых поглядаў на праблемы будучай рэканструкцыі Старога Замка распачалася першая «Сустрэча сяброў музея». На мерапрыемства, якое прайшло ў сценах Новага Замка, завіталі гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы і проста неабыякавыя да будучыні гістарычна-археалагічнага музея.

Галоўны архітэктар рэканструкцыі палаца Баторыя Алег Шымбарэцкі (выступае на фота ніжэй) прадставіў гасцям вынікі візуалізацыі праекта паводле праведзеных абмераў захаваных элементаў замка, а таксама апошнія распрацоўкі дэталізацыі праекта.

Археолаг Наталля Кізюкевіч пазнаёміла з вынікамі раскопак, праведзеных на Замкавай гары ў 2015 годзе. Археалагічныя даследванні падкрэслілі спрэчнасці і сур’ёзныя нестыкоўкі з праектам навуковага кіраўніка рэканструкцыі палаца Уладзіміра Бачкова. У прыватнасці, адсутнасць нават слядоў той «камяніцы», існаванне якой так упарта даказвае куратар рэканструкцыі.

Дырэктар музея Юры Кітурка прадэманстраваў эскізы альтэрнатыўнай канцэпцыі аднаўлення Старога Замка ад даследчыка абарончых збудаванняў Міколы Волкава. Амаль гатовы эскіз намаляваны знакамітым графікам Паўлам Татарнікавым і такім чынам таксама дапамагае візуалізаваць больш асцярожнае, а таму больш навуковае бачанне аднаўлення гістарычнага помніка.

«Сустрэчы сяброў музея» абяцаюцца стаць рэгулярнымі.

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024