У Гродне ў 2017 годзе парушальнікаў паркоўкі плануюць караць у аўтаматычным рэжыме

У Гродне ў 2017 годзе можа запрацаваць аўтаматычная сістэма фіксацыі парушальнікаў правілаў прыпынку і стаянкі. Пра гэта 31 студзеня ў час выніковай прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Кеўра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Спецыяльныя прыборы „ПаркРайт“, якія дазваляюць у аўтаматычным рэжыме фіксаваць парушэнні правілаў спынення і стаянкі, ужо атрыманыя намі. Зараз ідзе дапрацоўка праграмнага забеспячэння», — адзначыў Анатоль Кеўра. Прынцып працы прыбора просты: аўтамабіль ДАІ з устаноўленым у ім «ПаркРайтам» праязджае месца, дзе прыпынак забаронены, пры гэтым прыбор фатаграфуе аўтамабілі. Праз 5 хвілін спецтранспарт вяртаецца, і прыбор фіксуе, якія машыны былі на гэтым жа месцы пры першым праездзе. Як і ў выпадку з датчыкам кантролю хуткасці, пры парушэнні выносіцца пастанова і высылаецца ўласніку транспартнага сродку.

У базу дадзеных занесены ўсе асноўныя і найбольш праблемныя вуліцы горада. Першыя «лісты шчасця» ўладальнікі машын-парушальнікаў могуць атрымаць ужо на працягу 2017 года. Аб актуальнасці праблемы кажа і той факт, што толькі ў 2016-м колькасць зваротаў грамадзян з нагоды парушэнні правілаў спынення і стаянкі ўзрасла на 55%.

«Сёння мы ўжо ідзем да таго, што ў большасці выпадкаў парушэння будуць фіксавацца ў аўтаматычным рэжыме», — адзначыў Анатоль Кеўра. Ён падкрэсліў, што добра сябе паказалі ў гэтым плане комплексы фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму. Напрыклад, на трасе М6, адной з самых аварыйных у рэгіёне, за кошт прымянення падобных «радараў» удалося знізіць колькасць ДТЗ, такім чынам, і колькасць загінуўшых у аварыях людзей.

У 2017 годзе ў рэгіёне будзе ўстаноўлена 15 новых комплексаў фіксацыі парушэнняў. З’явяцца новыя датчыкі кантролю хуткасці ў самых аварыйна небяспечных месцах. Агульная іх колькасць у Гродзенскай вобласці перавысіць чатыры дзясяткі, акрамя таго, працягнуць працу тры мабільныя комплексы, якія могуць быць устаноўлены на любым участку дарогі ў горадзе ці за яго межамі.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024