Горад

Універсальны цэнтр па працы з грамадзянамі з’явіцца ў Гродне

У Гродне з’явіцца ўніверсальны цэнтр па працы з грамадзянамі, які аб’ядноўвае пад адным дахам усе неабходныя службы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «ГродноПлюс» распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, паведамляе БЕЛТА.

Рэалізацыя праекта па стварэнні ўніверсальнага цэнтра па працы з грамадзянамі пачнецца ў бягучым годзе. Фінансавацца праект будзе са сродкаў ПРААН. На рэканструкцыю будынка і рамонт будзе выдзелена каля 300 тыс. еўра.

«Цэнтр будзе абсталяваны добрым сучасным абсталяваннем. Гэта пілотны праект для ўсёй краіны: нам удалося даказаць, што менавіта ў Гродне мы зможам яго рэалізаваць», — адзначыў Мечыслаў Гой.

Пры стварэнні цэнтра будзе ўлічвацца еўрапейскі вопыт: у адным месцы наведвальнік можа вырашыць адразу некалькі пытанняў ад аплаты да атрымання неабходных дакументаў і даведак. Рэалізаваць праект плануецца на працягу 2017−2018 гадоў.

Старшыня гарвыканкама адзначыў, што сярод іншых абласных цэнтраў у Гродна найменшая колькасць зваротаў грамадзян. «Памяншэнне колькасці зваротаў звязана з тым, што службы на месцах працуюць нядрэнна, — растлумачыў Мечыслаў Гой. — Аднак ёсць патэнцыял для паляпшэння работы».

Падзяліцца
Меткі: улады

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024