Горад

На «Азоце» грузавік парушыў трубаправод з аміякам

У аўторак, 31 студзеня, каля 17.25 на «Гродна-Азот» грузавы аўтамабіль збіў трубаправод, па якім падаецца вадкі аміяк з цэха Аміяк-3 у міжцэхавые камунікацыі прадпрыемства.

Як паведамляе прэс-служба «Азота», пасля надзвычайнага здарэння былі аператыўна прыняты меры па лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту і яго наступстваў. Трубаправод адключаны запорнай арматурай. Небяспечная зона агароджана. Праводзяцца замеры на ўтрыманне аміяку па перыметры тэрыторыі прадпрыемства.

Таксама паведамляецца, што пацярпелых няма. Няма пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада.

Аднак некаторым жыхарам паступаюць званкі ад родных і блізкіх, якія працуюць на прадпрыемстве — яны кажуць, што лепш не адчыняць вокны і не выходзілі на вуліцу.

Па стане на 18.30 замеры ўтрымання аміяку на мяжы санітарна-ахоўнай зоны (раён гаргазу) і ў бліжэйшай жылой забудове (завулак Куйбышава) — ніжэй адчувальнасці метаду вымярэння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024