Здароўе і спорт

«Нам проста было не зачапіцца». «Нёман» у Гродне прайграў «Юнацтву»

Матч паміж лідарамі чэмпіянату «Нёманам» і «Юнацтвам», які праходзіў у Гродне 31 студзеня, скончыўся перамогай мінскай каманды. Гродзенцы ў гэты вечар на сваёй пляцоўцы нічога не змаглі прапанаваць свайму суперніку і заслужана прайгралі.

Старт матчу застаўся за гасцямі, але забіць хуткую шайбу «Юнацтву» не ўдалося. Толькi ў сярэдзіне перыяду, калі «Нёман» пачаў выраўноўваць гульню, у адным з момантаў мiнчане здолелі вызначыцца. Пасля перадачы Ногачова, шайбу трапіла ў канёк Развадоўскаму і заляцела выпадковым чынам у вароты «Нёмана».

Пасля прапушчанай шайбы гаспадары гулялі ў большасці і маглі адыграцца, але каманда Сяргея Пушкова гэтага не зрабіла.

Пасля перапынку зноў актыўнічала мiнская каманда. Сваю другую шайбу «Юнацтва» забіла на 28-й хвіліне, вызначыўся Туркін. А праз 10 хвілін госці наогул робяць лік 3:0 на сваю карысць, праўда, трэнерскі штаб «Нёмана» і гледачы не былі згодныя з голам, спасылаючыся на тое, што Яфіменка парушыў правілы пры ўзяццi варот. Але пасля прагляду паўтору, суддзя гол не адмяніў.

У трэцім перыядзе гродзенцы здолелі размачыць вароты «Юнацтва». Зрабіў гэта за 10 хвілін да канца асноўнага часу Кіслы, але на большае гродзенцаў не хапіла.

«Нёман» — «Юнацтва» 1:3 (0:1, 0:2, 1:0)

галы:
10.57 0:1 — Развадоўскі (Кагалёў, Нагачоў)
28.09 0:2 — Туркін (Кагалёў, Яфіменка, — бол.)
38.54 0:3 — Яфіменка (Парфеявец, Туркін)
49.08 1:3 — Кіслы (Дарафееў, Пасют, — бол.)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што мiнская каманда ў гэтай гульні заслужана перамагла.

«Гульня была цікавая. Хоць у нас і былі свае праблемы: на працягу двух перыядаў абсалютна нічога не атрымлівалася ў атацы. „Юнацтва“ вельмі добра разбіралася ў момантах, перакрывала ўсе выхады з зоны, нам проста было не зачапіцца.

Спрабавалі змяніць гульню, прымусіць рабят гуляць — вельмі шмат было пракатаў, мала адзінаборстваў ў зоне атакі - гэтага нам не хапала, каб зачапіцца ў нападзе.

Толькі у трэцім перыядзе сталі дзейнічаць вастрэй, шайба часцей даводзілася да варот. Лічу, „Юнацтва“ заслужана перамагло, cупернiк гуляў нашмат лепш у атацы».

Перамога «Юнацтва» над «Нёманам» дазволіла мiнскай камандзе зноў адарвацца ў турнірнай табліцы. Цяпер у сталiчнай дружыны 90 ачкоў, а «Нёман» так і застаўся на другім месцы з 83 ачкамі ў актыве.

Наступную гульню «Нёман» таксама правядзе ў Гродне. У чацвер, 2 лютага, каманда Сяргея Пушкова будзе прымаць салiгорскi «Шахцёр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024