Навіны

Валанцёры пошуковага атрада знайшлі ў калектары мужчыну з моцным пераахаладжэннем

Валанцёры пошукава-выратаваўчага атрада «ЦентрСпас» 19 студзеня, шукаючы зніклага, выпадкова выявілі зусім іншага чалавека. З моцным пераахаладжэннем ён знаходзіўся ў калектарнай трубе.

Як паведамляе афіцыйная група «ЦентрСпас», валанцёры вялi пошук у Румлёўскім лесе і прылеглай тэрыторыі. У рове ў раёне праспекта Купалы яны знайшлі змерзлага мужчыну. Ён правёў там каля чатырох гадзін.

Мужчына пасля сваркі ў сям'і пайшоў з дому і хаваўся ў калектарнай трубе. Валанцёры выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая шпіталізавала мужчыну.

Самога ж зніклага Акудовіча С. Л. валанцёры не знайшлі, але пошукі працягваюцца.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024