Першы ляжачы кінатэатр з’явіцца вясной у Гродне

Першы ў Гродне ляжачы кінатэатр пачне працу вясной. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей.

Кінатэатр незвычайнага фармату будзе адкрыты на базе моладзевага цэнтра «Гродна». Зараз закупляецца неабходнае абсталяванне.

«Галоўная асаблівасць новага кінатэатра — магчымасць прагляду кінафільмаў лежачы. Для гэтага ў зале моладзевага цэнтра з’явяцца зручныя шэзлонгі і канапы. Тут жа будзе працаваць бар. Для аматараў класічнага прагляду ўсталюем некалькі шэрагаў зручных крэслаў», — адзначыў Юрый Аляксей. Ён падкрэсліў, што гэта не першая спроба ў Гродна стварыць кінатэатр новага фармату.
Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.

Юрый Аляксей адзначыў, што моладзевы цэнтр «Гродна» ствараўся на базе былога кінатэатра дзякуючы ініцыятыве моладзі рэгіёну, якая прапанавала выкарыстоўваць стары будынак у новым фармаце на конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

І многія ініцыятывы па выкарыстанні цэнтра таксама зыходзяць ад моладзі. У новым кінатэатры будуць паказваць фільмы ў 3D-фармаце.

«Працягваюцца работы і па рэканструкцыі моладзевага цэнтра ў Шчучыне. Папярэдне, адкрыць яго для наведвальнікаў плануем летам гэтага года», — распавёў Юрый Аляксей. Там размесціцца кінатэатр, дыскатэка, кафэ, зала для гульні ў більярд і дзіцячы цэнтр вольнага часу.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024