Спадчына

«Энцыклапедыя пасляваеннага жыцця Гродна»: выйшла новая кніга Віктара Саяпіна

Выдавецтва «ЮрСаПрынт» распачало год выданнем шыкоўнай кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна «Гродна і гродзенцы. 30 гадоў ХХ стагоддзя (1944−1974)». Кніга запрашае акунуцца ў атмасферу пасляваеннага горада, прасачыць яго няпростую гісторыю, адлюстраваную ў жыцці звычайных гараджан.

Кіраўнік выдавецтва Аляксандр Рыжы мяркуе, што новая кніга Саяпіна — гэта сапраўдная энцыклапедыя аднаго з самых складаных перыядаў у гісторыі Гродна і Беларусі ў цэлым: аднаўлення пасля вайны, першых пасляваенных дзесяцігоддзяў, эпохі будаўніцтва сацыялістычна-камуністычнага Гродна.

«Але пры гэтым там няма «пераможнага поступу», — адзначае Аляксандр Рыжы. — Галоўнае ў кнізе — людзі і тое, што адбывалася вакол іх. Аўтар згадвае найперш не нейкія вялікія будоўлі, а простага чалавека — як ён жыў, як нешта набываў, куды хадзіў бавіцца, дзе і як харчаваўся…

Дзякуючы кнізе, мы даведаемся, як будаваўся Гродна, колькі было ў горадзе цырульняў, колькі аўтаматаў па продажы газіроўкі, зойдзем у дворыкі нашага дзяцінства, зазірнём у цудоўны рэстаран гродзенскага чыгуначнага вакзала…".

Кніга Віктара Саяпіна «Гродна і гродзенцы» энцыклапедычная як па змесце, так і па памерах і афармленні. Яе складаюць 390 старонак часопіснага фармату. Выданне змяшчае больш за 500 ілюстрацый, мноства дакументаў і ўспамінаў жыхароў горада.

У продажы кніга з’явіцца ў канцы тыдня. Набыць яе можна будзе ў кнігарні «Праметэй» і ў выдавецтве. Цана — 25 рублёў.

Прэзентацыя кнігі Віктара Саяпіна «Гродна і гродзенцы. 30 гадоў ХХ стагоддзя (1944−1974)» адбудзецца 26 студзеня ў абласной бібліятэцы імя Карскага. Пачатак — у 17.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024