Здароўе і спорт

«Нёман» у Маладзечне прайграў мясцоваму «Дынама»

Гродзенскі «Нёман» пацярпеў другое паражэнне запар. На гэты раз дружына Сяргея Пушкова прайграла «Дынама-Маладзечна».

Каманды пачалі вельмі актыўна. Ужо на 34-й секундзе матчу лік быў 1:1. Спачатку Феактыстаў адкрыў лік, а пасля гродзенец Кіслы зраўняў яго. Але яшчэ да перапынку Лапачук вывеў «Дынама» наперад.

У другім перыядзе каманды не збавілі абароты і працягнулі гуляць у актыўны і відовішчны хакей. Як і ў першай дваццаціхвілінцы, «Нёман» прапусціў першы. На 32-й хвіліне Амбражэйчык падвоіў перавагу сваёй каманды. Праз дзве хвіліны «Нёман» скараціў адставанне да адной шайбы, адзначыўся Аляксандр Маляўка.

Трэці перыяд для гродзенцаў склаўся няўдала, каманда Сяргея Пушкова мела два добрыя шанцы закінуць, але ў абодвух выпадках рэалізаваць свае моманты чырвона-чорныя не змаглі. У выніку «Дынама» зарабляе трэцюю перамогу запар, а гродзенцы чарговую паразу.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 3:2 (2:1, 1:1, 0:0)

Галы:
00.22 1:0 — Феактыстаў (Землянкiн, Воранаў)
00.34 1:1 — Кіслы (Дарафееў, Лакканен)
07.54 2:1 — Лапачук (Спешылаў, Каскоў)
31.47 3:1 — Амбражэйчык (Феактыстаў, Ганчароў)
33.45 3:2 — А.Маляўка (Баярчук)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў добрую гульню вратара суперніка, які не даў гродзенцам зраўняць лік.

«Лічу, абедзве каманды правялі добры матч. Адзінае што нам перашкодзіла дасягнуць перамогі - гэта дзве грубыя памылкі ў абароне, якімі і скарысталіся гаспадары. Мы мелі дастаткова шанцаў, каб не толькі выраўнаць матч, але і выйграць яго. Але з выхадамі 1 у 0 і з тымі момантамі, якія мы стваралі, вратар суперніка вельмі выдатна справіўся. А так нашыя хлопцы стараюцца і біліся да апошняй хвіліны. У канцоўцы, калі гулялі 6 на 5, у нас было дастаткова магчымасцяў, каб зраўняць лік, але нам не пашанцавала, таму што добра згуляў вратар суперніка».

Нягледзячы на два паражэнні запар, гродзенцы працягваюць утрымліваць другі радок у турнірнай табліцы. У «Нёмана» зараз 71 ачко, а ў найбліжэйшага пераследніка «Гомеля» — 63 ачкі. На пяршым месцы iдзе «Юнацтва» — 80 ачкоў.

Ужо ў наступным туры гродзенцы дома будуць прымаць свайго апошняга крыўдзіцеля «Дынама-Маладзечна». Матч пройдзе ў чацвер, 19 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024