На ўскраіне Гродна блукае зграя бадзяжных сабак. Што рабіць, калі іх сустрэнеш?

У Гродне каля КСМ бегае зграя бяздомных сабак, якая налічвае каля 8 дарослых асобін. Нападаў на людзей зафіксавана не было, але колькасць і памеры жывёл наводзяць страх на самотнага чалавека.

У зграі можна заўважыць як пародзістых сабак, так і звычайных дварнякоў. Можна меркаваць, што зграя ўтварылася пасля навагодніх святаў, бо многія гаспадары да гэтага часу не могуць знайсці сваіх зніклых жывёл.

Што рабіць, калі сустрэў зграю сабак?

  • Не пужацца і не ўцякаць

Калі чалавек бяжыць, натуральна сабакі хочуць яго дагнаць. Варта памятаць, калі сабака брэша — значыць, папярэджвае і прапануе сысці з яго тэрыторыі і кусаць пакуль не хоча. Тады чалавеку варта паказаць жывёле, што ён усё зразумеў і згодны сысці з чужой тэрыторыі.

  • Калі сабакі працягваюць брахаць і не даюць сысці, то варта з імі загаварыць упэўненым, спакойным голасам

Нельга крычаць «Фу», не факт, што сабакі з якімі чалавек сустрэўся ведаюць гэтую каманду. Крык здольны іх толькі раззлаваць. Нельга ім паказваць свой неспокой. Варта пастарацца з сабакамі пагаварыць цвёрда і прыязна. Калі сабакі трохі супакоіліся, то варта пачынаць вельмі павольна і спакойна рухацца туды, адкуль прыйшоў, і пры гэтым не паварочваючыся да жывёл спіной.

  • Ні ў якім выпадку не бегчы, нават калі вельмі хочацца.

Пры сустрэчы зграі сабак, не варта рабіць рэзкіх рухаў, нават не варта падымаць рукі. Нельга сабакам пільна глядзець у вочы. Калі чалавек пакіне тэрыторыю жывёл і яны перастануць ісці за ім, усё роўна бегчы нельга.

Варта адзначыць, што зграі сабак ніколі не нападаюць, калі не ўпэўнены ў сваім сілавай і лікавай перавазе. Яны добра адчуваюць страх і слабіну, таму калi чалавек баіцца, то больш шанцаў падвергнуцца пільнай увазе жывотных.

Таксама часта сабакі кідаюцца за веласіпедыстамі, машынамі, проста людзьмі, якія бягуць і сабакамі. Зграі, пастаянна жывуць на нейкім пэўным участку, лічаць яго сваёй тэрыторыяй і становяцца ў яго межах нашмат агрэсіўней і смялей. Так што будзьце ўважлівыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024