Спадчына

Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай

Першая сустрэча гродзенскіх калекцыянераў на новым месцы прайшла 15 студзеня. Клуб аматараў збірання паштовых марак, манет, значакаў, прадметаў даўніны вярнуўся ў самы цэнтр горада — Палац тэкстыльшчыкаў, дзе і дзейнічаў некалі, яшчэ ў часы СССР.

Супольнасць калекцыянераў у Гродне існавала яшчэ з савецкіх часоў, пачаткова як філія Усесаюзнага Таварыства Філатэлістаў - ад заснавання арганізацыі ў 1966 годзе. Аматары хобі спачатку акурат і збіраліся ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў недзе да канца 1970-х, пасля чаго пераехалі ў Гарадскі дом культуры.

Ад сярэдзіны 1990-х да нядаўняга часу сустрэчы праходзілі ў Доме Афіцэраў. Але 1 кастрычніка 2015 года калекцыянеры былі вымушаныя пераехаць у Цэнтр Культуры на вуліцы Паповіча. Цяпер, пасля вандроўкі даўжынёй больш за 35 год, яны вярнуліся ў месца, дзе пачыналі.

«29 студзеня плануем правесці злёт калекцыянераў, дзе чакаем таксама нашых калегаў з іншых гарадоў Беларусі і, з мажлівасці, іншых краін, — сказаў кіраўнік клуба „Скарабей“ Віктар Какарэка. — Таксама гарадскія ўлады падтрымліваюць нашую ініцыятыву правесці пробную выставу-кірмаш прадметаў даўніны, кшталту папулярных у нашых суседзяў блышыных рынкаў, якая размесціцца ўздоўж вуліцы Замкавай. І калі ўсё атрымаецца, паспрабуем праводзіць такія кірмашы штоквартал».

Народны клуб калекцыянераў «Скарабей» пры Гродзенскім гарадскім Цэнтры Культуры збіраецца традыцыйна штонядзелю ад 09.00 да 12.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024