У Гродзенскай вобласці зацвердзілі тарыфы на ЖКП на 2017 год

У Гродзенскай вобласці зацвердзілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год. Адпаведнае рашэнне Гродзенскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аблвыканкамам, у прыватнасці, зацверджаны тарыфы на паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай. Так, кошт водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі) у рэгіёне не зможа перавышаць 0,5301 рублі за 1 куб.м і 0,354 рублі за 1 куб.м адпаведна.

Таксама зацверджаны тарыфы на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога дома і тэхнічным абслугоўванні ліфта. Тарыфы за тэхабслугоўванне дома не перавысяць 0,1 рубель за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, ліфта — 1,19 рублі з аднаго жыхара ў месяц.

Як паведамлялася, Савет Міністраў у снежні устанавіў гранічныя памеры цэн (тарыфаў) на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год. Цэны і тарыфы, зацверджаныя аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, не павінны быць вышэй.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГулады

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024