Горад

Сувеніры ад рамеснікаў, крышталь, алкаголь і цукеркі. У Гродне назвалі самыя папулярныя пакупкі замежных турыстаў

У Гродне назвалі самыя папулярныя пакупкі замежных турыстаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Упраўленне спорту і турызму апытала менеджараў турыстычных арганізацый рэгіёна з нагоды таго, якія крамы і пакупкі карыстаюцца найбольшым попытам у арганізаваных турыстаў.

Сярэдні чэк — 70 долараў

Паводле іх інфармацыі, найбольш цікавыя замежнікам вырабы народнай творчасці (тавары з гліны, дрэва, саломы, ільну, лазы) у якасці сувеніра. На другім месцы — посуд з крышталя і шкла. Таксама яны набываюць з сабой беларускі алкаголь (гарэлку, бальзамы, настойкі), кандытарскія вырабы, асабліва зефір, мармелад і цукеркі.

Сярод папулярных пакупак — адзенне з натуральных тканін (трыкатаж і бялізна), абутак, беларуская касметыка і лекі.

«Сярэдні чэк турыста, які наведвае Гродзенскую вобласць, складае каля $ 70 без уліку паслуг, уключаных у кошт тура», — адзначыў начальнік упраўлення Алег Андрэйчык.

Таксама ў Гродзенскай вобласці правялі анкетаванне турыстаў у гасцініцах, на чыгуначных і аўтавакзалах з мэтай даведацца пра іх перавагі ў пакупках. Маніторынгі адбыліся ў жніўні і лістападзе 2016 года, іх вынікі апрацоўваюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам.

З 26 кастрычніка, калі пачаў дзейнічаць указ аб бязвізавым ўездзе ў спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк Аўгустоўскі канал, Гродзенскую вобласць наведалі больш 2350 бязвізавых турыстаў, зарэгістраваліся на ўезд такім чынам 2659 замежных грамадзян. У тыдзень абласны цэнтр і парк наведваюць ад 300 да 370 замежных гасцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024