Здароўе і спорт

«Нёман» пачаў 2017 год з перамогі над «Гомелем»

Пасля працяглага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У першым афіцыйным матчы 2017 года «Нёман» у Гродне абыграў «Гомель» з лікам 3:1.

Гульня паміж супернікамі атрымалася складаная, але цікавая. У першым перыядзе супернікі абмяняліся шайбамі. Спачатку Коласаў для «Гомеля» адкрыў лік на 12-й хвіліне, а ўжо на 18-й Сяргей Маляўка лiк выраўноўвае.

У другім перыядзе «Нёман» перакідаў свайго суперніка, але вызначыцца гродзенскай камандзе атрымалася толькi адзін раз. Дарафееў далёкім кідком рэалізаваў колькасную перавагу гаспадароў і вывеў сваю каманду наперад.

Заключная дваццаціхвілінка прайшла ў сур’ёзнай барацьбе, але госці ніяк не маглі зраўняць лік, тады галоўны трэнер «Гомеля» Алег Хмыль вырашаецца ў самым канцы матча зняць брамніка і выпусціць шостага гульца. Але не паспелі хакеісты «Гомеля» зраўняць лік, як Лакканен здолеў закінуць трыцюю шайбу ў пустыя вароты i зрабiць кропку ў матчы.

«Нёман» — «Гомель» 3:1 (1:1, 1:0, 1:0)

Галы:
11.53 0:1 — Коласаў (Топаль, Волчак)
17.57 1:1 — С.Маляўка (Баярчук)
36.40 2:1 — Дарафееў (Лакканен, Баярчук, — бол.)
59.32 3:1 — Лакканен (Стэфановіч, — П.В.)

Пасля перамогі над «Гомелем» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што яму прыемна, што яго камандзе атрымалася давесці гульню да перамогі.

«Гульня атрымалася цікавай. Было зразумела, што паядынак будзе складаным для абедзвюх каманд — пасля перапынку, навагодніх святаў было складана вярнуцца ў гульнявой рытм, набраць фізічныя кандыцыі. Але хлопцы працавалі, абедзве каманды стараліся. Галы, якія мы забілі, працоўныя: дзесьці даціснуць, дзесьці своечасова клюшку падставілі. Хоць і госці мелі магчымасці забіваць, і ў нас былі моманты яшчэ. Думаю, першы матч пасля Новага года меў свае выдаткі. Задаволены, што давялі гульню да перамогі. І рабят нашых з перамогай — яны стараліся выконваць сёння тое, што мы планавалі».

У турнiрнай табліцы гродзенцы па ранейшаму ідуць на другой пазіцыі і маюць 71 ачко ў актыве. Лiдар табліцы «Юнацтва» — 77 ачкоў.

У чацвер, 12 студзеня, «Нёман» правядзе чарговы хатні матч, на гэты раз каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца са жлобінскім «Металургам».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024