Горад

Адкрыццё філіяла Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкладаецца з-за будаўнічых праблем

У гродзенскім філіяле Парку высокіх тэхналогій ужо з пачатку снежня працуюць спецыялісты, аднак афіцыйна парк усё яшчэ не адкрылі. Адміністрацыя мусіць выпраўляць усе хібы будаўнікоў, якія рэканструявалі даўнія будынкі памежнага камітэта.

Гродзенскі філіял ПВТ стаў адзіным такім месцам у абласных цэнтрах — раней парк працаваў выключна ў Мінску. У цэнтры Гродна на тэрыторыі больш за 1,5 тысяч кв.м. неўзабаве з’явяцца як дасведчаныя IТ-спецыялісты, так і пачаткоўцы.

Будаўнікі нарабілі памылак

Пакуль жа Парк не гатовы прыняць усіх жадаючых. Дырэктар гродзенскага філіяла ПВТ Юрый Вайтукевiч кажа, што ў памяшканнях яшчэ не ўсё гатова каб прымаць арандатараў.

«Займаемся тым, што выпраўляем будаўнічыя памылкі. Вельмі спадзяюся, што вырашым праблемы хутка. Нам бы не хацелася пачынаць працу, а потым сабе псаваць настрой. Мы вельмі просім падрадчыка і інжынерную арганізацыю, каб яны ўсё аператыўна лiквiдавалi.

Спадзяюся, што запусцімся ў сярэдзіне студзеня. Месца размяшчэння парка ў Гродне ідэальнае — гэта цэнтр горада, гэта блізка да найбуйнейшага гродзенскага ўніверсітэта і блізка да органаў мясцовай улады».

Працуе адзін будынак з чатырох

Філіял ПВТ у Гродне складаецца з чатырох будынкаў, адзiн з іх ужо функцыянуе, там працуе IT-кампанія. Ужо амаль гатовы і каворкiнг-цэнтр у былой казарме пагранатрада.

Зараз у Гродне ёсць тры кампаніі, якія з’яўляюцца рэзідэнтам ПВТ, яшчэ тры кампаніі знаходзяцца ў Мінску, але тут маюць філіял або асобную каманду.

«ПВТ ствараўся 11 гадоў таму як арганізацыя, якая павінна стаць ядром, якое ўтрымлівала б маладых таленавітых людзей у Беларусі. Стваралася структура, якая дапамагала б ім развівацца ў сваёй краіне. Не толькі з пункту гледжання кваліфікацыі, але і з пункту гледжання кар’еры і асабістага росту і рэалізацыі сябе. ПВТ гэта ўдалося зрабіць, у пэўнай ступені, бо прыпынілася тая небяспечная плынь людзей, якія пакідалі краіну».

Прыклад таго, якую карысць нясе ПВТ, — візіт у Беларусь кіраўніцтва Facebook. Праз месяц пасля набыцця сацсеткай стартапа MSQRD, дэлегацыя Facebook прыехала ў Мінск каб пабачыць, у якім асяроддзі працуюць беларускія распрацоўшчыкі і што з сябе ўяўляе IT-супольнасць Беларусі. Паўтары сотні кампаній аб’яднаных разам — на той момант каля 25 тысяч распрацоўшчыкаў - гэта сур’ёзная сіла для вырашэння якой-небудзь задачы або рэалізацыі праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024