Горад

На плошчы Леніна певень Пятровіч прадказвае гродзенцам будучыню

У Гродзенскім заапарку жыве сімвал будучага года — агністы певеньПятровіч. Напярэдадні Новага года ўвечары на плошчы Леніна з ім можна зрабіць фота. А яшчэ ён прадказвае будучыню.

Пятровіч — певень в’етнамскай пароды кохiнхiн. Ён паводзіць сябе вельмі спакойна, што не характэрна для такіх птушак. Заатэхнік Гродзенскага заапарка Лілія Більдзя распавяла, што дзякуючы мяккаму характару яго і выбралі сімвалам года.


«Пятровічу пашанцавала, у нас ён самы прыгожы і самы пакладзiсты. Пеўням не ўласціва быць спакойнымі, але наш — асаблівы. Мне здаецца, гэта таму што ў яго няма сваіх курачак. Калі б яны былі, можа ён паводзіў бы сябе па-іншаму».

Працуе Пятровіч каля трох гадзін па вечарах на плошчы Леніна. Каб певень прадказаў будучыню, у міскі з рознымі подпісамі сыплюць корм. Міску з якім надпісам будзе дзяўбці Пятровіч, тое і збудзецца. Птушка пераважна прадказвае добрае здароўе.

Забаўляць гродзенцаў Пятровіч будзе да 15 студзеня. У цёплы час певень будзе цешыць дзяцей i дарослых на спецыяльнай пляцоўцы ў заапарку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024